Лялькі (з размовы з маці)
-- Ёсьць рэчы, за якімі хаваецца жах. Самыя звычайныя рэчы, але за імі стаіць неверагодны жах.
-- Напрыклад?
-- Лялькі.
-- Чаму?
-- Магічны прадмет. Як і кожная цацка.
-- Так яно і ёсьць. Усе гліняныя дзіцячыя цацкі першапачаткова былі паганскай скульптурай. Выкарыстоўваліся ў абрадах. Лялькі таксама выкарыстоўваліся ў абрадах. У чорнай магіі, ты ж ведаеш, пратыкаюць лялькі чым-небудзь, калі хочуць нанесьці шкоду. Альбо наадварот. Маніпулююць лялькамі, маючы на ўвазе пад лялькамі чалавека.
Лялечны тэатр. Таксама старажытны. І ў антычныя часы быў лялечны тэатр. Там лялькі ажывалі, гэта чараўніцтва такое было.
-- Для мяне лялькі – нешта страшнае.
-- Гэта ня толькі для цябе. Ведаеш колькі розных страшылак ёсьць пра лялек? А фільмаў жахаў з лялькамі? Памятаеш фільмы, дзе ажываюць жахлівыя лялькі?
-- Так, вось і ў мяне такое ўражаньне.
-- Ня толькі ў цябе. Шмат хто гаварыў, што не любіў у лялькі гуляць. Нейкі час нават модна было. Калі я вучылася ў Маскоўскім універсітэце, дзяўчаты любілі сказаць, што яны “цярпець не маглі лялек”. Але не, мяне лялькі ніколі не палохалі, наадварот, я іх шкадавала. Асабліва я шкадавала іх, калі яны былі паламаныя ці пабітыя.

Comments
Касцюкевіч, Святлана Уладзіміраўна Семантыка i функцыi традыцыйных цацак беларусаў у XIX - XX стст.: Аўтарэф. дыс. на атрыманне вучон. ступ. канд. гіст. навук: 07.00.07: 25.11.2004 / Касцюкевіч Святлана Уладзіміраўна. - Мн., 2004.
робячы сваю ляльку, можна шмат чаго даведацца пра сябе. Зьмяніць сябе.
Нават я не ўтрымалася, сабе адну ляльку зрабіла. Дзеўка-баба называецца.
што да магічнасьці - у руках жанчыны любая рэч можа магічнай зрабіцца. Тут што лялька, што падушка -- бяз розьніцы.
з аднаго боку яна -- дзеўка, яркая вопратка, яркая прыгажосьць, а калі спадніца выварочваецца на іншы бок, то на сьвет зьяўляецца баба, гэта іншы стан, яна больш спакойная, не такая яркая і прыцягальная, як дзеўка, але мае сваю гармонію і спакой.
вось тут цікава распісана
http://vokina.livejournal.com/131964.ht