November 5th, 2009
Гомельская турма падчас Другой Сусветнай вайны (з успамінаў маёй бабулі пра Гомель)
Маіх бацькоў узялі ў закладнікі, каб мяне забраць. Я ня стала хавацца, прыйшла — немцы іх адпусьцілі, а мяне арыштавалі і пасадзілі ў гомельскую турму. Яна была на скрыжаваньні Савецкай з Рагачоўскай. Сядзела я там колькі месяцаў, пакуль не падышлі савецкія войскі. Са мной забралі дактароў — Ніну з Уваравічаў і Вольгу Стафанаўну. Яны ня мелі ніякага дачыненьня да партызанаў. Іхныя сваякі-паліцаі палічылі, што ў іх ёсьць золата, дый пасадзілі іх нізавошта, каб яго забраць. А галоўны паліцыянт ва Уваравічах пасадзіў цэлую сям’ю — мужа, жонку, дзяўчынку 18 гадоў і хлопчыка, — што хацелі, тое і рабілі.
Да нас у камеру пасадзілі адну дзяўчынку... Яе высадзілі расейцы — з парашутам. Відаць, нехта яе выдаў. У камеры яна ўвесь час маўчала, нічога пра сябе не расказвала. Доўга парашутыстку не трымалі — павялі і расстралялі. З намі яшчэ разьбіраліся, марудзілі, а яе — адразу. Такая была слаўная — ціхая, бялявая...

Купіла сетку-рабіцу і слупкі для агароджы -- буду адкрываць прыгожы краявід на Днепр, руйнаваць стары дращляны плот. А тут ўсё так заледзянела, што пачынаць нейкія працы -- проста Архіпелаг ГУЛАГ. Халодна, сумна і нудна. Ужо неяк і ў Вільню хочацца
у мяне цяпер на стале амаль ручная мыш,
ходзіць каля кампа, калі я працую
ходзіць каля кампа, калі я працую