“Бывший беларус”
У ліпені ў Воршы на пляжы з’явіўся джып з расейскімі нумарамі. У джыпа быў прыцэп, на прыцэпе быў кацер. З джыпа выскачылі два хлопцы, пачалі адчапляць кацер. Пасля з джыпу выйшаў чалавек. На ім былі акуляры ў залатой аправе, залаты ланцуг на шыі, пярсцёнкі. На ім былі ружова-фіялетавыя трусы-шорты з пальмамі і стракатая майка. Кацер паставілі на ваду. Чалавек улез у кацер і зрабіў некалькі заездаў па Дняпры насупраць пляжа.
-- Хто гэта? – спытала я.
-- Ясно кто, -- ответила Наташа, -- бывший белорус.
-- А чаму ён катаецца на сваім кацеры тут?
-- Наверное, его тут когда-то обидели.

Рамантычная вячэра
У Наташы быў муж грузін. Таму ўсё сяброўкі называлі Наташу Грузінкай – каб адрозніваць ад усіх астатніх Наташ.
Аднойчы Наташа паехала ў Германію ў госці да сяброўкі. Там ёе вельмі спадабаліся вячэры пры свечках. Наташа закупіла прыгожых свеча і вярнулася ў Воршу. Вырашыла зрабіць сюрпрыз Грузіну. Прыгатавала смачную вячэру, дастала з лядоўні пляшку гарэлкі. Пакуль Грузін мыўся, яна паставіла стравы на стол, пагасіла святло і запаліла свечы.
З лазенкі выходзіць, Грузін, перавязаны па пояс рушніком і ў жаху нерухомее на парозе кухні. Пытаецца, што гэта так? Наташа робіць прыгожы жэст рукой і запрашае яго за стол.
-- Што гэта? – яшчэ раз пытаецца Грузін і агрэсія нарастае.
-- Свечкі, рамантычная вячэра…А што?
Грузін:
-- У нас дома 10 гадоў святла не было…

Зараз гаварыла па тэлефоне з Алесем Бяляцкім, ён з пнеўманіяй ў 3-ай бальніцы. Ён сказаў, што трэба пісаць успаміны пра літаратурнае жыццё, якое было напрыканцы 80-ых. Пра "Тутэйшых". "Добра было, каб ўсе напісалі", -- сказаў мне Алесь.
Купальскае паветра
Дзея адбываецца на беразе Дняпра ў Воршы, дзе паганскае капішча. Апошнім часам у прэсе яго ўсё часцей называюць “беларускім стоўнхеджам”. Там ёсць каляндар каменны, ахвярны каменьі крыніца. І да гэта часу там праводзіцца Купалле.
На Купалле сустракаюцца мясцовыя людзі і прыезджыя нацыяналісты з Мінску ды іншых гарадоў Беларусі.
І вось пачынаецца вячэра з бальзамам “Чорны рыцар”. Побач апынаюцца малады хлопчык-нацыяналіст ў вышыванай кашулі і Наташа мясцовая жанчына за трыццаць – вельмі прыгожая, яе бабуля была грачанка, якая прыехала ў Воршу з Афону за па вялікім каханні. Таму твар ў Наташы, нетутэйшы, незвычайны, як з камеі, фігура, як у антычнай статуі.
Наташа выпівае і звяртае ўвагу на прыгожага бландына ў вышыванай кашулі і робіць яму
камплімент:
-- Вот, типично русская внешность.
У хлопца аж мову адняло.
-- Не руская, а беларуская… беларуская, гэта нацыяналіст беларускі, -- стала падказваць сяброўка. – і адначасова заступілася за сяброўку:
-- Наташа памылілася, яна не хацела пакрыўдзіць.
-- А… ну, я хотела сказать славянская, то есть белорусская, да типично белоруская внешность, -- загаварыла Наташа. .
.
-- Для Наташы слова “нацыяналіст” напэўна мацернае…, -- сказаў хлопец.
Пасля выпілі за паразуменне і пайшлі голымі купацца ў Днепр. Хуткая плынь падхапіла і пацягнула Наташу.
-- Я тону, тону, -- закрычала яна.
Нацыяналіст паспеў схапіць яе за руку:
-- Паветра набірай, паветра.
-- Я не понимаю, что такое паветра, я тону! Говори, по-русски!
-- Не буду гаварыць па-руску! Паветра набірай!
А месца рэальна незвычайнае. Месца, дзе цэлы год нічога не адбываецца -- ляжыць камень, цячэ рака... і ўсё, але, калі трапляеш туды адчуваеш сябе ў змененым свеце.

Тост (дзея адбываецца ў Беларусі)
На дні народзінаў адной з маіх сябровак, бацька ў якой быў цыган, а. маці – беларуска, у выніку -- знешнасць экзатычная і прываблівая.
Дык вось тост: “Вып’ем за Лену, как за русскую женщину, она истинно русская женщина, выпьем за ёе рускую душу. Наша Лена, как Россия….”
Зраблю паўзу і ўдакладню – у 18 гадоў Лена выйшла замуж за ўзбека, у іх нарадзілася дачка.
Працяг тоста: “А наша Россия всегда граничит… граничит… Росиия граничит с Востоком. И наша Лена, как Россия тоже граничит с Востоком. И её прекрасная дочь тоже граничит с Востоком”.
Тост прамаўляла жанчыну з прыцягальна-шляхецкім прозвішчам Лісоўская.

Пішу апавяданне…
як прыгожа назваць сяброўку, але каб ступень сяброўства была меншая -- не самая блізкая сяброўка?
Накшталт прыяцельніцы?
Прыяцелка? Знаёмая? Каляжанка? Таварышка?

Лялькі (з размоваў з маці)
У 1958-1959 годзе, калі мы жылі ў Барысаве, мне было чатырнаццаць, і ў мяне ў кішэні заўсёды ляжала маленькая лялька і, наадварот, – з ёй я сябе адчувала лепей. І пасьля ўвесь час зьвяртала ўвагу на лялек. Мне падабаліся этнаграфічныя лялькі, калі я стала дарослая, японскія лялькі “для сузіраньня“. І калі я была зусім маленькая, то ў некаторых дамах таксама былі лялькі “для сузіраньня”, гуляць з якімі было нельга. У маёй сяброўкі на канапе, на палічках... Ведаеш, такія старыя канапы з палічкамі? Там на адной палічцы і на другой сядзелі трафейныя лялькі нямецкія, але іх нельга было кранаць.

Чалавек-жанчына
Адна мая прыяцелка на днях напісала пра сябе, што з "чалавека-жанчыны", яна ператвараецца ў чалавека-выканальніка працы".
Я спытала:
-- Дзе ты такое знайшла "чалавек-жанчына"?
-- Сама прыдумала.

Лялькі (з размовы з маці)
-- Ёсьць рэчы, за якімі хаваецца жах. Самыя звычайныя рэчы, але за імі стаіць неверагодны жах.
-- Напрыклад?
-- Лялькі.
-- Чаму?
-- Магічны прадмет. Як і кожная цацка.
-- Так яно і ёсьць. Усе гліняныя дзіцячыя цацкі першапачаткова былі паганскай скульптурай. Выкарыстоўваліся ў абрадах. Лялькі таксама выкарыстоўваліся ў абрадах. У чорнай магіі, ты ж ведаеш, пратыкаюць лялькі чым-небудзь, калі хочуць нанесьці шкоду. Альбо наадварот. Маніпулююць лялькамі, маючы на ўвазе пад лялькамі чалавека.
Лялечны тэатр. Таксама старажытны. І ў антычныя часы быў лялечны тэатр. Там лялькі ажывалі, гэта чараўніцтва такое было.
-- Для мяне лялькі – нешта страшнае.
-- Гэта ня толькі для цябе. Ведаеш колькі розных страшылак ёсьць пра лялек? А фільмаў жахаў з лялькамі? Памятаеш фільмы, дзе ажываюць жахлівыя лялькі?
-- Так, вось і ў мяне такое ўражаньне.
-- Ня толькі ў цябе. Шмат хто гаварыў, што не любіў у лялькі гуляць. Нейкі час нават модна было. Калі я вучылася ў Маскоўскім універсітэце, дзяўчаты любілі сказаць, што яны “цярпець не маглі лялек”. Але не, мяне лялькі ніколі не палохалі, наадварот, я іх шкадавала. Асабліва я шкадавала іх, калі яны былі паламаныя ці пабітыя.

у мяне цяпер на стале амаль ручная мыш,
ходзіць каля кампа, калі я працую
ходзіць каля кампа, калі я працую
Купіла сетку-рабіцу і слупкі для агароджы -- буду адкрываць прыгожы краявід на Днепр, руйнаваць стары дращляны плот. А тут ўсё так заледзянела, што пачынаць нейкія працы -- проста Архіпелаг ГУЛАГ. Халодна, сумна і нудна. Ужо неяк і ў Вільню хочацца
Гомельская турма падчас Другой Сусветнай вайны (з успамінаў маёй бабулі пра Гомель)
Маіх бацькоў узялі ў закладнікі, каб мяне забраць. Я ня стала хавацца, прыйшла — немцы іх адпусьцілі, а мяне арыштавалі і пасадзілі ў гомельскую турму. Яна была на скрыжаваньні Савецкай з Рагачоўскай. Сядзела я там колькі месяцаў, пакуль не падышлі савецкія войскі. Са мной забралі дактароў — Ніну з Уваравічаў і Вольгу Стафанаўну. Яны ня мелі ніякага дачыненьня да партызанаў. Іхныя сваякі-паліцаі палічылі, што ў іх ёсьць золата, дый пасадзілі іх нізавошта, каб яго забраць. А галоўны паліцыянт ва Уваравічах пасадзіў цэлую сям’ю — мужа, жонку, дзяўчынку 18 гадоў і хлопчыка, — што хацелі, тое і рабілі.
Да нас у камеру пасадзілі адну дзяўчынку... Яе высадзілі расейцы — з парашутам. Відаць, нехта яе выдаў. У камеры яна ўвесь час маўчала, нічога пра сябе не расказвала. Доўга парашутыстку не трымалі — павялі і расстралялі. З намі яшчэ разьбіраліся, марудзілі, а яе — адразу. Такая была слаўная — ціхая, бялявая...

Патэлефанавала Таня Шэляговіч (цяпер дырэктар музея Максіма Багдановіча), сказала, што мой артыкул, напісаны ў 1991 годзе ўключаны ў зборнік пра Багдановича. "З таго часу нихто лепш не написаў", -- сказала Таня. Пра што артыкул -- не памятаю. Але час, калі я працавала ў Музеі Багдановіча, а гэта 1990-1998, -- найлепшы ў маім жыцці.
Сёння пачула навіну быццам бы зьбіраюцца будаваць Магілёўскую гідраэлектрастанцыю, тады ўзровень вады ў Дняпры падымецца на 4 метры. Няўжо гэта праўда?
Трафеі (з апведу мамы)
У нас быў трафейны пёсік, -- адказвае мама. -- Можа быць, мне памяць здраджвае, але, па-мойму, яго нам падаравала генеральша Набокава. Наш Марсік паходзіў ад нямецкага шпіца. Сабачка быў адданы на рэдкасьць. Маленькі быў, але плыў за мамінай лодкай з апошніх сілаў. Ведаеш, мая мама мела лодку і езьдзіла на ёй на той бераг купацца. Марсік плыў за ёй усю дарогу, толькі вушы бачныя былі і хвост пушысты, як у лісы. Людзі крычалі: “Ліса плыве!” А назад Марсік вяртаўся ў лодцы.